> 26 красавіка - Чарнобыльскі шлях

Прайшоў ужо 21 год пасьля трагічнай для Беларусі даты – 26 красавіка. Найбуйнейшая ў гісторыі тэхнагенная катастрофа нанесла непапраўныя страты нашай краіне. Прыкладна 2/3 радыеактыўных выкідаў аселі на нашай зямлі, забрудзіўшы прыкладна пятую частку тэрыторыі з 20% насельніцтва. Амаль усю Беларусь накрыла першая хваля кароткажыцьцёвых радыенуклідаў, частку якіх асаджалі на нашай тэрыторыі прымусова, каб не пайшлі на Маскву. Усё рабілася пад прыкрыцьцём злачыннай сакрэтнасьці, і людзі не маглі абараніцца ад гэтага ўдару<...> Чытай "Зварот аргкамітэту да беларускага народу"

Мы - закладнiкi ўладаў, якiя ня дбаюць пра здароўе i жыцьцё людзей. Мы патрабуем:

  • сказаць праўду пра наступствы катастрофы;
  • аднавіць усе ільготы грамадзянаў, пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС;
  • адмяніць абмежаваньні на гуманітарную дапамогу з-за мяжы;
  • аднавіць спэцыялізаваныя мэдычныя ўстановы і радыяцыйны кантроль прадуктаў;
  • адсялiць людзей з моцна заражаных тэрыторыяў (15 i больш кюры);
  • спынiць вытворчасьць прадуктаў на забруджаных тэрыторыях;
  • спынiць прымусовае разьмеркаваньне студэнтаў.

Мы хочам жыць у свабоднай краiне, улады якой ня хлусяць сваiм грамадзянам.
Мы хочам мець будучыню.
Мы выйдзем на Чарнобыльскi шлях!

> Ад плошчы Якуба Коласа да Чарнобыльскай каплічкі. Акцыя санкцыянаваная!

У 18:00 - збор удзельнікаў Чарнобыльскага шляху на плошчы Якуба Коласа. У 18:10 Шлях рушыць па праспэкце Скарыны (Незалежнасьці) да дазволенага месца збору - Акадэміі Навук. Адтуль у 18:40 калёна па вуліцы Сурганава рушыць да капліцы ахвярам Чарнобыля (вул. Карастаянава).

> Зьбіраем падарункі для дзетак з анкалягічнымі захворваньнямі

Дзеткам у анкалягічным дыспансэры ў Мазыры і шпіталі ў Гомелі патрэбная вашай чыннасьць. Ахвяруйце кніжкі, цацкі, аўдыё-, відэакасэты, грошы малым беларусам, якія, не жадаючы нікому зла, сталіся ахвярамі зьнішчальнай радыяцыі. Перадачы прымаюць на Сядзібе БНФ (нов. пр. Машэрава, 8)

 

 

 


Налепка да акцыі. Спампаваць PDF

Зварот аргкамітэту да беларускага народу

Заяўнікі акцыі:
Аляксей Янукевіч (Партыя БНФ)
Юрась Зянковіч (Партыя БНФ)
Валянціна Палевікова (АГП)
Анатоль Сідарэвіч (БСДП)

26krasavika@gmail.com

Тэл. +375 17 284-50-12 (Сядзіба БНФ). Менск, пр. Машэрава, 8

26 красавіка 18:00 Плошча Якуба Коласа
     
 

 

 

Конкурс дзіцячага малюнку

Час ідзе, і для новых пакаленьняў беларусаў праблема Чарнобылю ня бачыцца вельмі востраю. Але ж зь дзяцінства ў грамадзяніна Рэспублікі павінна выхоўвацца высокая радыялягічная культура. Памяць і ўсьведамленьне Чарнобыльскай катастрофы — гэта тое, што павінна стаць стартавым пунктам для ўсьведамленьня праблемы «мірнага атаму» в нашай краіне.

Прапаноўваць дзецям тэму Чарнобылю — наш доўг. Але наш доўг таксама — рабіць гэта ў зразумелай, прымальнай і, галоўнае, цікавай для дзяцей форме. Напрыклад, у форме казкі — вечнага інструмэнту чалавецтва для развагаў над важнейшымі праблемамі.

Раскажыце свайму дзіцяці пра Чарнобыльскую бяду, яе прычыны й наступствы, а ён няхай раскажа вам пра пачутае казку, намалюе яе! Радыяцыя такая ж нябачная, як і казачны пэрсанаж пад шапкой-невідзімкай, яна абыякавая й беспашчадная да чалавека, але менавіта ад чалавека залежыць, ці будзе гэтая сіла яму падуладнач. Нашае жыцьцё ў нашых руках і гэта ня толькі каштоўнасьць, але й адказнасьць. І дзеці павінны гэта разумець, каб жыць.

Творы можна дасылаць на электронны адрас 26krasavika@gmail.com, альбо прыносіць у сядзібу Партыі БНФ (былая Варашэні, 8).

     
Конкурс дзіцячага малюнку

Якимахо Саша – «Всё что осталось»

Малей Наташа – «Черноболь»

Ходаковская Настя – «Ради жизни»

Бондарович Ангелина – «Запретная зона»

Фролова Лена – «Судьбы»

Стрельчик Лена – «Незабытая боль»

Жданова Таня – «Хаос»

     
 

 

 

Лысы вожык

Прайшоў 21 год з дня агульнанацыянальнай трагедыі – чарнобыльскай катастрофы. Шмат што зьмянілася з таго часу, у тым ліку й стаўленьне да гэтай праблемы: яна вырашаецца шляхам зьнішчэньня памяці аб ёй. Пакаленьне “постчарнобыль” ужо ня ведае й ня бачыць сувязі паміж праблемамі, зьвязанымі са здароўем і экалягічнай сытуацыяй у краіне. Але няведаньне фактаў не ўплывае на іх існаваньне.

Адзін з прынцыпаў нашай дзяржавы – ігнараваць сапраўдныя праблемы. Праблема Чарнобыля вельмі важная, але не адзіная. Чарнобыль быў пароджаны безадказнасьцю, абыякавасьцю, неадукаванасьцю. Гэтыя ж фактары правакуюць праблемы ў палітыцы, эканоміцы, культуры.

Забыцьцё – гэта стан сучаснасьці й адначасова яе выклік. Калі мы не адкажам на гэты выклік — забыцьцё праглыне нас. Мы будзем у палоне нявырашаных праблемаў. Павінны зьявіцца сымбалі асэнсаваньня й разважаньня, на якія мы забыліся. Яны мусяць быць народжаныя самім грамадзтвам.

Такім сымбалем, які прыйшоў з крыніцы народнага жарту, зьяўляецца Лысы Вожык. Гэта ахвяра радыяцыйнай мутацыі, незразумелая дзеля асяродзьдзя й дзеля самога сябе. Сваім выглядам Лысы Вожык падштурхоўвае асэнсаваць зьявы рэчаіснасьці й расплюшчыць вочы. Шмат хто, незадаволены сучасным станам рэчаў у краіне, адчувае сябе адзінокім, бездапаможным, непатрэбным, слабым. У гэтай безвыходнасьці мы губляем сябе й трапляем у кола дурной бясконцасьці, зь якога ня бачым выйсьця. Мы ўжо ня чуем адно аднаго й жывем паасобку.

Лысы Вожык сваёй асобай заклікае зірнуць на нашыя недахопы. Ён ёсьць ахвяра сытуацыі, якая заклікае знайсьці зь яе выйсьце. Кожны з нас зьяўляецца такой ахвярай. І мы самі павінны браць адказнасьць за сваё жыццё й сваю краіну. Але гэта немагчыма рабіць паасобку. Але й працаваць, й разважаць разам мы яшчэ ня ўмеем. Лысы Вожык будзе вучыцца разважаць над праблемамі, адстойваць свае правы, выконваць абавязкі.

Лысы Вожык – сымбаль Чарнобыльскай праблемы й памяці пра яе. Памяці, якая прымушае дзейнічаць. Ён можа стаць знакам самых розных творчых і грамадзкіх ініцыятываў. Лысы Вожык супраць Чарнобыля ва ўсіх праявах нашага жыцьця. Ён супраць прыніжэньня годнасьці, супраць абыякавасьці й разьмякчэньня волі. Ён хоча быць патрэбным сабе, сябрам, краіне. Трэба шукаць і знаходзіць сваё месца ў сваёй дзяржаве. Трэба жыць сёньня й зараз, не ігнараваць мінуўшчыну й клапаціцца пра будучыню. Гэта й спрабуе рабіць Лысы Вожык. Але яму патрэбна шмат сяброў! Як і кожнаму з нас.

 

 

 

Лысы Вожык у Менску!


Лысы вожык: "Чарнобыльскі шлях"
     
     

 

 

Навіны

Наступствы Чарнобыльскай катастрофы

Іван Нікітчанка пра пасланьне Лукашэнкі: "Хлусьня й крывадушнасьць!"

Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху: "Чарнобыльскі Шлях'2007 павінен быць адметным"

Лысы Вожык - сымбаль Чарнобыльскага Шляху'2007

Заяўнікі Чарнобыльскага Шляху падалі скаргу ў суд

Фронтаўцы перадалі дапамогу для хворых дзяцей з Бараўлянаў

Сёлетні "Чарнобыльскі шлях"

Менгарвыканкам дазволіў Чарнобыльскі Шлях па маршруце Акадэмія навук - Бангалёр

 

Конкурс плякату

З чаго пачынаецца падвышэньне узроўню радыялягічнай культуры, такой нізкай у нашай краіне? З акрэсьленьня праблемнай тэмы ў галаве, яе вэрбальнага і візуальнага асэнсаваньня. Праблема Чарнобыля ахапіла ўсе сфэры нашага жыцьця, незалежна ад таго, разумеем мы гэта або не. І усе сродкі, акрамя загадзя хлусьлівых, выяўленьня й замацаваньня яе ў грамадзкай сьвядомасьці добрыя: ад пафасных да сьмешных. Адважвайцеся! Паспрабуйце зрабіць праблему цікавай і актуальнай для сябе асабіста, знайдзіце сваю выяву Бяды. Тады праблема ня будзе абыякавай для іншых людзей. Хай яны сьмяюцца, плачуць або абураюцца — толькі б НЕ ЗАБЫВАЛІ!!!

Аб'яўляем конкурс плякату на тэму Чарнобыльскай катастрофы. Ацэньваюцца плякаты любой формы, зьместу, стылю, часу выкананьня. Лепшыя працы будуць надрукаваныя й прэзэнтаваныя падчас Чарнобыльскага шляху, а таксама на выставах, прысьвечаных Чарнобылю.

 

Плякаты на тэму "мірнага атаму" і Чарнобылю...
     
     
Банэры да 26 красавіка. Просім паставіць код на вашых сайтах.

26 красавіка. Чарнобыльскі шлях!

26 красавіка. Чарнобыльскі шлях!

26 красавіка. Чарнобыльскі шлях!

   

26 красавіка. Чарнобыльскі шлях!

 

26 красавіка. Чарнобыльскі шлях!

       

 

(c) Аргкамітэт акцыі 26 красавіка. 26krasavika@gmail.com / тэл. +375 17 284-50-12 (Сядзіба БНФ). Менск, пр. Машэрава, 8